У Мумбаі абрынуўся пяціпавярховы жылы дом (відэа)
Здарэнне адбылося раніцай 27 верасня. Паліцыя ацэньвае колькасць верагодных ахвяраў у 20-25 чалавек.
На дадзены момант паведамляецца пра семярых загінулых пад заваламі. Але, па словах мясцовых жыхароў, а 6-й раніцы, калі адбыўся абвал будынка, у ім звычайна знаходзіліся каля 60 чалавек.
Agence France-Presse піша, што ў Індыі будынкі развальваюцца адносна нярэдка. Прычына — паскоранае будаўніцтва жылля ў гарадах, што растуць надзвычай хутка. Яшчэ адна прычына — высокая карупцыя, што прыводзіць да злоўжыванняў. Будаўнічыя кампаніі атрымліваюць неабходныя дазволы за хабары і не клапоцяцца пра бяспеку.