У М'янме за апошнія дні загінула больш за паўсотні пратэстоўцаў
У М'янме за апошнія дні загінула больш за паўсотні пратэстоўцаў. Большасць — у Янгоне. Агульная колькасць ахвяр на акцыях пратэсту з 1 лютага складае 138 чалавек. Сярод іх ёсць жанчыны і дзеці, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Войска ўзяло ўладу ў свае рукі і аб'явіла аб увядзенні надзвычайнага становішча ў першы дзень лютага. Вайскоўцы спасылаліся на фальсіфікацыю вынікаў парламенцкіх выбараў. Быў сфармаваны новы ўрад. Ужо другі месяц жыхары М'янмы пратэстуюць супраць ваеннага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.