У Нацыянальны аэрапорт Мінск прыехаў першы цягнік

Першы цягнік 7 лістапада ў 13.20 прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Ён адправіўся са станцыі Мінск-Пасажырскі. Першымі пасажырамі былі міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

"Гэты праект мае вялікую будучыню, у яго добрыя перспектывы. Ён вельмі важны для пасажыраў, не толькі для мінчукоў, а для ўсіх жыхароў рэспублікі", — цытуе словы Анатоля Сівака партал tut.by.

"Интерфакс-Запад" дадае, што міністэрства транспарту і камунікацый спадзяецца на пасажыраў не толькі са сталіцы, але і з рэгіёнаў нашай краіны, са Смаленскай вобласці Расіі, якія карыстаюцца Нацыянальным аэрапортам Мінск.

Нагадаем, з сённяшняга дня ў тэставым рэжыме па маршруце станцыя Мінск-Пасажырскі — Нацыянальны аэрапорт Мінск будуць штодня курсіраваць 5 пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў ДПЗ. Першы з іх адпраўляецца ў 5.35 раніцы, апошні — ў 20.25. Цягнік не даязджае непасрэдна да аэрапорта — ад прыпынку пасажыраў падвозіць аўтобус. Калі на чыгунцы давядзецца ехаць 55-56 хвілін, дык на аўтобусе яшчэ 4-5.

Кошт паездкі з улікам праезду на аўтобусе складае 25 тысяч рублёў у адзін бок.

Фота — БЕЛТА, tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі