У навагоднюю ноч у Мінску нарадзіліся дзевяць дзяцей
У навагоднюю ноч у Мінску нарадзіліся дзевяць дзяцей: шэсць хлопчыкаў і тры дзяўчынкі. Як інфармуе minsknews.by, трое з іх (два хлопчыка і дзяўчынка) — у 5-й бальніцы, хлопчык і дзяўчынка у 6-й, двое хлопчыкаў — у 2-м радзільным доме, дзяўчынка — у 3-й бальніцы і хлопчык — у 1-й клініцы.
Дарэчы, адзін з хлопчыкаў, які нарадзіўся ў Гарадскім клінічным радзільным доме № 2 у 00:10, можа стаць першым беларусам, што з'явіўся на свет у 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.