У Мінску падчас навагодніх святкаванняў згубіліся двое дзяцей
У Мінску падчас навагодніх святкаванняў згубіліся двое дзяцей. Здарылася гэта каля Палаца спорту, дзе адбывалася адно з масавых мерапрыемстваў. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, спачатку сілавікі звярнулі ўвагу на 6-гадовага хлопчыка, які быў адзін і плакаў. Паводле яго слоў, у Мінск ён прыехаў на свята з бацькамі з нейкага раённага цэнтра і згубіўся. Бацькоў знайшлі каля аднаго з гандлёвых павільёнаў — яны куплялі сувеніры і не заўважылі знікнення сына.
Праз 20 хвілін да міліцыянераў звярнуўся ўжо мужчына, які шукаў свайго 5-гадовага сына. Ён казаў, што нешта адцягнула яго ўвагу і гэтага аказалася дастаткова, каб дзіця дзесьці згубілася ў натоўпе. Праваахоўнікі хутка знайшлі хлопчыка і вярнулі яго шчасліваму бацьку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.