У некаторых раёнах Мінскай вобласці знікала сувязь
28 снежня каля 15-й гадзіны жыхары Мінскай вобласці сталі скардзіцца на мабільную сувязь. Па іх словах, узніклі перабоі з галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам.
Такія праблемы былі зафіксаваныя ў Маладзечне, Дзяржынску, , Клецку, Лагойску ды іншых гарадах.
У каментары парталу TUT.by аператар А1 патлумачыў праблемы тым, што быў пашкоджаны аптычны кабель.
"У цяперашні час у сетцы А1 у некаторых раёнах Мінскай вобласці назіраюцца перапыненні галасавых сэрвісаў, а таксама сэрвісаў перадачы даных. Пазаштатная сітуацыя звязаная з пашкоджаннем аптычнага кабеля на баку партнёра. Спецыялісты займаюцца ліквідацыяй праблемы. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці", — заявілі ў прэс-службе кампаніі.
Каля 16:00 сувязь пачала аднаўляцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.