У Оршы распачалі 13 крымінальных справаў супраць чыноўнікаў

У Оршы распачалі 13 крымінальных справаў супраць чыноўнікаў

13 крымінальных справаў супраць чыноўнікаў распачалі ў Оршы па выніках праверкі, якую ўчыніў Камітэт дзяржкантролю і фінансавая міліцыя. Нагодай для праверкі паслужылі хранічныя неплацяжы тамтэйшага Райспажыўсаюза і не менш хранічная няздольнасць арганізацыі выканаць “даведзеныя паказчыкі”.

БелТА піша, што ў 2016 годзе таваразварот Аршанскага РайСА знізіўся на 13%, хаця мусіў вырасці на 2%. А сёлета гандаль скараціўся амаль удвая пры запланаваным росце на 1%. Страты па выніках працы склалі адпаведна Br1,2 млн і Br438 тысяч.

У шэрагу магазінаў Аршанскага раёна адсутнічалі тавары першай неабходнасці: яйкі, макароны айчынных вытворцаў, кава, гаспадарчае мыла. Прыём наяўных грашовых сродкаў і выкарыстанне выручкі, што паступіла ў касу, ажыццяўляліся з парушэннямі. Пры закупцы лому і адкідаў чорных металаў нарыхтоўшчыкі ўказвалі ў ведамасцях ілжывыя звесткі аб здатчыках, што стала прычынай растраты.

Чыноўнікі неаднаразова пратэрміноўвалі запазычанасці за пастаўленыя алкагольныя напоі. Пры гэтым кіраўніцтвам Аршанскага РайСА не выконвалі пастановы эканамічных судоў аб спагнанні крэдыторскай запазычанасці, нават калі ў іх была такая магчымасць. За гэта ў дачыненні да службовых асобаў распачата 13 крымінальных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі