У Падмаскоўі знайшлі цела экс-дэпутата Вярхоўнай рады Іллі Ківы

Ілля Ківа

Ілля Ківа / ОПЗЖ

У Падмаскоўі знайшлі цела былога дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Іллі Ківы. Пра гэта пішуць расійскія СМІ.

Цела ўкраінскага палітыка выявілі ў падмаскоўным Адзінцове. Абставіны і прычыны смерці Ківы пакуль не ўдакладняюцца.

Ілля Ківа быў народным дэпутатам Украіны ад прарасійскай і цяпер забароненай фракцыі "Апазіцыйная платформа — за жыццё" (ОПЗЖ) да сакавіка 2022 года. У студзені 2022-га ён паляцеў у Іспанію, а потым у Маскву. У сакавіку яму выставілі абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе і пазбавілі дэпутацкага мандата. А з красавіка 2022 года Ківа знаходзіўся пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі