У "Пагоні" заявілі, што байцы далучыліся да каліноўцаў па агульнай дамоўленасці

Байцы з групы аэравыведкі летам 2022-га / twitter.com/PragueSupport
Байцы з групы аэравыведкі летам 2022-га / twitter.com/PragueSupport

У палку "Пагоня" пракаментавалі zerkalo.io пераход часткі байцоў у полк імя Каліноўскага. Гаворка пра каманду аэравыведкі, падрыхтаваную ў адной з краін ЕС. Сцвярджаецца, што пераход адбыўся "у рамках супрацоўніцтва і па агульнай дамоўленасці". Верагодна, у групы байцоў, якія прыехалі ва Украіну, працяглы час былі юрыдычныя праблемы з далучэннем да "Пагоні".

"Беларусы, якія ваююць ва Украіне, маюць паміж сабой кантакты, яны супрацоўнічаюць і робяць агульную справу разам, — кажуць у "Пагоні". — Каманда аэраразведкі пайшла да каліноўцаў, таму што нашым хлопцам трэба пераняць вопыт і атрымаць найлепшыя ўмовы для выканання баявых задач. Там яны і вучацца, і ваююць. Гэта ж тычыцца і часткі байцоў "Пагоні", якія цяпер знаходзяцца ў батальёне "Тэрор".

Яшчэ частка байцоў "Пагоні" ваюе ў складзе ўкраінскай брыгады спецпрызначэння імя Багуна.

У "Пагоні" адзначаюць,  што беларусы-добраахвотнікі разумеюць: у будучыні яны будуць "бок аб бок весці баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі