У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі і градам
У бліжэйшыя суткі, 30 траўня ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі.
Удзень сіноптыкі таксама прадказваюць у асобных рэгіёнах моцныя залевы і град пры навальніцах. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень — ад 23 да 29 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.