У панядзелак у Беларусі будзе цёпла і суха

У панядзелак у Беларусі будзе цёпла і суха

У бліжэйшыя суткі, 4 красавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е без ападкаў. Вецер будзе слабым і няўстойлівым.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень будзе да 10-16 градусаў. На паўднёвым усходзе сіноптыкі прагназуюць да +18 удзень, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Бліжэйшы тыдзень абяцае быць сухім і цёплым, толькі на наступным выходных магчымыя дажджы і навальніцы. Паветра будзе прагравацца ажно да 22 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі