У Пастаўскім раёне невядомыя стралкі пашкодзілі больш за 60 дарожных знакаў
Пашкоджаны дарожны знак
У Пастаўскім раёне невядомыя стралкі пашкодзілі больш за 60 дарожных знакаў. Дарожнікі кажуць, што іх трэба замяніць, паколькі яны "хутка ржавеюць і дрэнна адлюстроўваюць неабходную інфармацыю".
Хто страляў па знаках і з якой мэтай, невядома. Выказваюцца версіі, што "аматары палявання" так прыстрэльваюць зброю, здымаюць стрэс ці дзейнічаюць "з хуліганскіх намераў". Дарожнікі праз раённую газету заклікаюць "стралкоў" спыніць псаванне дарожных знакаў, а кіраўнік мясцовай арганізацыі таварыства паляўнічых і рыбаловаў прапануе трэніравацца ў "спецыяльным месцы ў кар'еры". Міліцыя ж пагражае адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.