У паўфінале Кубка Беларусі "Тарпеда-БелАЗ" у гасцях абыграла "Славію"
На стадыёне ў Мазыры / vk.com/fcslaviaby
У аўторак у Мазыры прайшоў першы паўфінальны матч футбольнага Кубка Беларусі. "Славія" прайграла "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1. Адзіны гол на 48-й хвіліне забіў Валерый Гарбачык.
У сераду ў Гродне пройдзе іншы паўфінальны паядынак. У ім згуляюць "Нёман" і БАТЭ.
Матчы ў адказ прызначаны на травень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.