У пенсіянеркі знайшлі больш за 100 кг марыхуаны (фота)

У маладога чалавека забралі каля 400 грам высушанай марыхуаны. Пазней у мікраране Малінаўка быў затрыманы і пастаўшчык наркотыкаў — 53-гадовы беспрацоўны жыхар горада Чачэрск Гомельскай вобласці. Ён прывёз у сталіцу чарговую партыю для збыту, у салоне аўтамабіля "БМВ" знайшлі 380 грам марыхуаны.

Уначы падчас ператрусу на падворку яго маці ў адной з вёсак Чачэрскага раёна было знойдзена больш за 100 кг аналагічнага наркотыка. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі