У пераходзе станцыі метро "Акадэмія навук" распылілі слёзацечны газ
Здарэнне адбылося ў 9.50 у аўторак, 1 кастрычніка.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адна са слухачак, якая стала сведкай, як з перахода каля кінатэатра "Кастрычнік" і Акадэміі навук выбягалі людзі (10-15 чалавек), якія кашлялі.
На месца здарэння выратавальнікі не выязджалі, паведамілі Еўрарадыё ў МНС.
Як інфармуе сталічная міліцыя, у пераходзе адбылося затрыманне футбольнага фаната, які клеіў улёткі. Ён аказаў супраціўленне міліцыянтам і распыліў з балончыка слёзацечны газ. Хлопца затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Паводле папярэдняй інфармацыі, "змест лістовак — футбол". Цяпер затрыманы знаходзіцца ў Савецкім РУУС сталіцы.
Фота — bymedia.net