У першай палове 2018-га Беларусь дасылала ў Google два запыты на выдаленне
За першую палову 2018 года Беларусь дасылала ў кампанію Google толькі два запыты на выдаленне кантэнту. Пра гэта паведамляецца ў Transparency Report, які рэгулярна выпускае кампанія.
Адзін запыт быў дасланы на аснове судовага распараджэння, а другі — ад дзяржорганаў. Абодва запыты датычылі ролікаў на Youtube.
Прычынай звароту на выдаленне кантэнту ў адным разе быў названы паклёп, а ў другім — нацыянальная бяспека.
Для параўнання: Расія за першае паўгоддзе 2018-га даслала ў Google 19 192 запыты на выдаленне кантэнту. На яе долю прыпала 75% ад сусветных запытаў такога кшталту ў Google.
transparencyreport.google.com