У Пінску падчас пераследу парушальніка з’ехала ў кювет машына ДАІ (фота)

У Пінску падчас пераследу парушальніка з’ехала ў кювет машына ДАІ (фота)

Як паведамляе сайт ДАІ Брэсцкай вобласці, прыкладна а 8-й раніцы на трасе М10 супрацоўнік ДАІ пачаў пераслед аўтамабіля “Аўдзі 100”, які не выканаў патрабаванні аб спыненні. Кіроўца пераследаванай машыны павярнуў у бок Пінска, дзе і працягнулася пагоня. Пры гэтым кіроўца “Аўдзі” груба ігнараваў дзеянне дарожных знакаў і дарожнай разметкі.

На адной з гарадскіх вуліцаў кіроўца іншага аўтамабіля, у якім таксама знаходзіліся пасажыры, не прапусціў аўтамабіль ДАІ. Каб пазбегнуць сутыкнення, інспектар прыняў рашэнне павярнуць на замацаваную абочыну, але з-за дажджу ён не змог спыніць аўтамабіль і з’ехаў у кювет.

Парушальнік на наступным скрыжаванні сутыкнуўся з аўтамабілем “Фольксваген Гольф” і толькі тады спыніўся. Ім аказаўся 54-гадовы жыхар горада Пінска.

Прычыны такіх паводзінаў кіроўцы высвятляюцца. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, аднак ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота: gaibrest.by

У Пінску падчас пераследу парушальніка з’ехала ў кювет машына ДАІ (фота)
У Пінску падчас пераследу парушальніка з’ехала ў кювет машына ДАІ (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі