У Пінску злавілі педафіла

У Пінску злавілі педафіла

У Пінску злавілі педафіла. Пра здарэнне распавёў намеснік начальніка першага следчага аддзялення Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Вячорка.

У інтэрв'ю пінскаму тэлеканалу “Вараг” Вячорка паведаміў, што 9 красавіка 36-гадовы пінчук завітаў да сваіх знаёмых, у якіх было малое дзіця. Пры гэтым саміх знаёмых у хаце не было (увогуле, ці быў там хтосьці яшчэ з дарослых следчы не ўдакладніў).

Скончылася ўсё тым, што ад бацькоў паступіла паведамленне аб здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні іх 2,5-гадовай дачкі.

36-гадовы пінчук быў узяты пад варту. Ён раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за “маёмасныя злачынствы”, а таксама і да адміністратыўнай.

Па справе праводзяцца экспертызы.

Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі