У Полацку затрыманы Генадзь Бярдзенеў, які прыехаў з Польшчы
Генадзь Бярдзенеў / t.me/profbelonline
10 лістапада ў Полацку быў затрыманы Генадзь Бярдзенеў, які прыехаў з Польшчы. У бліжэйшыя дні ён збіраўся вярнуцца назад, піша @profbelonline.
У пятніцу над Бярдзеневым пройдзе суд. Па якім адміністрацыйным артыкуле будуць яго судзіць, пакуль невядома.
Каля пяці гадоў таму Генадзь Бярдзенеў быў адным з ініцыятараў стварэння пярвічнай арганізацыі незалежных прафсаюзаў сярод ІП на Полацкім рынку. У Польшчы ён працаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.