У Полацку зноў затрымлівалі музейных працаўнікоў, за два дні схапілі 11 чалавек

Затрыманне / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Затрыманне / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Полацку зноў затрымлівалі музейных працаўнікоў, за два дні схапілі 11 чалавек, піша "Наша ніва". Пра "зачыстку" сілавікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка стала вядома напярэдадні. Затрыманых вінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі", каментарах, лайках у сацсетках.

У чацвер з'явілася больш поўная інфармацыя. З затрыманых адпусцілі 3-4 чалавек. 30 сакавіка некаторых судзілі. Былой дырэктарцы музея-запаведніка Тамары Джумантаевай, фатографу Кірылу Смалякову і электрыку ўстановы (прозвішча пакуль невядомае) далі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яны адбываюць яго ў Полацкім СІЗА. Кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік знаходзіцца ў Наваполацкім ЦІП.

Таксама сярод затрыманых у сераду былі: фатограф Ігар Супранёнак, загадчыца рэстаўрацыйных майстэрняў Аксана Шафран, Аксана Козел з музея ткацтва і Вольга Філімонава з Сафійскага сабора. У чацвер затрымалі Вікторыю Бабко з аддзела фондаў, Надзею Язмер з Сафійскага сабора і Алену Ходзікаву, якая працавала ў музеі раней, але ўжо звольнілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі