У працы тэлеграм адбыўся глабальны збой, доступа не было і ў Беларусі
Уночы на 4 кастрычніка ў працы тэлеграма адбыўся глабальны збой. Месенджар не працаваў на тэрыторыі Еўропы (у тым ліку і ў Беларусі) прыкладна з 0:00 да 4:00.
Немагчыма было адправіць новыя паведамленні, а ў адпраўленых раней не загружаліся фота і відэа.
Праз некалькі гадзінаў праца тэлеграма была ўзноўленая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.