У пункце пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы пачынаецца рамонт
Пункт пропуску "Беняконі"
У пункце пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы пачынаецца рамонт пакрыцця ў той частцы пераходу, якая прызначаецца для руху грузавых аўтамабіляў. Мяняюць пакрыццё паласы ўезду. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
Работы працягнуцца да 18 лістапада. Наступныя 10 дзён грузавікі будуць рухацца па адной паласе з легкавым транспартам. Гэта можа адбіцца на часе перасячэння мяжы, адзначылі ў беларускім ДМК.
Нагадаем, на беларуска-літоўскай мяжы зараз працуюць толькі 2 пункты пропуску — "Беняконі" і "Каменны Лог".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.