У Раналду здалі нервы: выхапіў у журналіста мікрафон і выкінуў у возера (відэа)

У Раналду здалі нервы: выхапіў у журналіста мікрафон і выкінуў у возера (відэа)

Нападаючы зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду падчас ранішняй прагулкі ў французскім Ліёне неадэкватна зрэагаваў на пытанне аднаго з журналістаў. Ён моўчкі выхапіў у карэспандэнта мікрафон і шпурлянуў прыладу ў возера.

Рэпарцер партугальскага выдання Correio da Manha хацеў высветліць, што думае Раналду пра магчымы вынік заключнай сустрэчы групавога этапа “Еўра-2016”, у якой 22 чэрвеня зборная Партугаліі згуляе з Венгрыяй.

Пасля двух матчаў у актыве зборнай Партугаліі 2 ачкі, а сам Раналду не змог рэалізаваць пенальці ў матчы з Аўстрыяй, які скончыўся з лікам 0:0.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі