У Расіі напярэдадні 8 сакавіка кошты на кветкі выраслі на 20-30%
Кветкі / Еўрарадыё
Напярэдадні 8 сакавіка кошты на кветкі ў Расіі выраслі на 20-30%. Прычыны не толькі ў каранавірусе і курсе долара, але і ў сітуацыі з "беларускімі" кветкамі, паведамляе fontanka.ru.
З лютага расійскія мытнікі змагаюцца з рээкспартам кветак беларускімі кампаніямі з Еўрапейскага саюза. У канцы мінулага месяца імпарцёры паскардзіліся, што расійская мытня на працяглы час затрымлівае фуры з кветкамі на мяжы з Беларуссю, што ў выпадку са хуткапсавальнымі прадуктамі прыводзіць да страт і можа выклікаць дэфіцыт. Аднак федэральная мытная служба не прызнае затрымак пры афармленні кветак і паказвае на рэкордныя аб'ёмы паступаючых партый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.