У Расіі па-ранейшаму не цікавяцца беларускімі невыязнымі
Як стала вядома Еўрарадыё, “невыязныя” грамадзяне Беларусі да гэтага часу могуць спакойна выязджаць за мяжу праз Расію. Галоўнае – каб быў квіток на самалёт і пашпарт не фальшывы. Ні, да прыкладу, служба памежнага кантролю, ні Федэральная служба бяспекі ў аэрапортах Масквы на штамп “У выездзе адмоўлена” ўвагі не звяртае. Да апошняга часу “зялёны калідор Беларусь – Еўропа” для занесеных ў “спісы невыязных” беларускіх апазіцыянераў пралягаў праз аэрапорты Масквы і Кіева. Непераадольную беларускую мяжу з яе звышпільнымі памежнікамі яны лёгка бралі з дапамогай таго ж “Аэрафлоту”. Ці то спісы нашых невыязных ніяк не маглі патрапіць да супрацоўнікаў расійскай службы памежнага кантролю, ці тыя проста не звярталі на іх увагі – не вядома. Але 17 кастрычніка ў маскоўскім аэрапорце “Шарамеццева-2” упершыню быў спынены беларус са штампам “У выездзе адммоўлена” ў пашпарце, які спрабаваў выляцець у Варшаву. Гэтым “першым” стаў Франак Вячорка, лідэр “Моладзі БНФ”.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, ці не стане выпадак з Вячоркам “першай ластаўкай”, пасля якой расійскія памежнікі не будуць ужо абмяжоўвацца толькі размовай з беларускімі невыязнымі, а самалёты не стануць іх чакаць? Але ў Федэральнай службе бяспекі аэрапорта “Шарамеццева-2” Еўрарадыё адказалі, што іх па-ранейшаму не цікавіць той факт, што ў сваёй краіне грамадзянін Беларусі занесены ў спісы невыязных і ў яго пашпарце стаіць адпаведны штамп.
ФСБ “Шарамеццева-2”: “Нас гэта не цікавіць. Усе пытанні на гэты конт да памежнікаў, а я не ўпаўнаважаны даваць адказы на такія пытанні”.
Што ў дачыненні да грамадзян Беларусі цікавіць расійскую службу памежнага кантролю, Еўрарадыё расказалі памежнікі аэрапорта “Дамадзедава”.
“Дамадзедава”: “Пашпарт і білет – усё, нам больш нічога не патрэбна. Галоўнае, каб пашпарт быў нармальны і ўсё, што ў пашпарце стаіць, было нармальна. Проста некалькі пытанняў задаецца, калі там ёсць такі штамп, і ўсё. А калі ўсё астатняе ў пашпарце “чыста”, то ўсё будзе нармальна”.
Праўда, ці дасылалі ім спісы беларускіх невыязных, суразмоўца Еўрарадыё адказаць адмовіўся.
“Дамадзедава”: “Такую інфармацыю вам ніхто не дасць. Нешта адказаць могуць толькі ў тым выпадку, калі будзе афіцыйны запыт на гэты конт”.
Не стаў каментаваць наяўнасць альбо адсутнасць такіх спісаў у расійскіх памежнікаў і намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Беларусі Аляксей Бягун. Але прызнаў, што іх вельмі непакоіць такое ігнараванне расійскімі калегамі беларускай забароны на выезд за мяжу. Праўда, як гэтую сітуацыю выправіць, у Дэпартаменце не ведаюць.
Аляксей Бягун: “Мне цяжка каментаваць сітуацыю, якая была (маецца на ўвазе часовае затрыманне Франака Вячоркі – Еўрарадыё), якая будзе. Гэта ж мяжа, другая дзяржава. Як яны далей будуць да гэтага ставіцца?..”
Між тым, сёння ў Варшаве міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі сустрэнецца з дэлегацыяй беларускай апазіцыі. Сярод запрошаных на сустрэчу – невыязны лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Еўрарадыё датэлефанавалася палітыку, калі ён ужо сядаў у самалёт у аэрапорце Кіева.
Анатоль Лябедзька: “Зараз я знаходжуся ў Кіеве, у аэрапорце, і праз некаторы час вылятаю ў Варшаву. Думаю, праблем не будзе. Хіба што раптам надвор’е ўмяшаецца і зробіцца палітычным фактарам”.
Невядома, ці будзе Захад і далей шчыльна супрацоўнічаць з беларускай апазіцыяй, запрашаючы іх да сябе на розныя кангрэсы і семінары, але відавочна, што “паветраны калідор” для нашых невыязных па-ранейшаму застаецца свабодным. Прычым не толькі для апазіцыянераў.