У Расіі праходзяць адзіночныя пікеты супраць вайны, ёсць затрыманыя
Пратэст у Барнауле і ў Санкт-Пецярбургу
У Расіі 19 сакавіка праходзяць адзіночныя пікеты супраць вайны ва Украіне. Ужо ёсць затрыманыя.
У Барнауле за адзіночны пікет затрыманы Уладзіслаў Паладзін, яго даставілі ў аддзел паліцыі Чыгуначнага раёна горада. Пра гэта піша "ОВД-Инфо".
У Санкт-Пецярбургу хлопец праехаў у метро ў паліто свайго дзеда, які заспеў Вялікую Айчынную. На спіне паліто напісана: "Гэта паліто майго дзеда, падчас Вялікай Айчыннай ён быў галодным дзіцем на акупаванай тэрыторыі. Мне балюча і страшна, я не хачу вайны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.