У Расіі самалёт "Белавіі" сутыкнуўся з… аўтамабілем
Самалёт "Белавіі" / фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар
У аэрапорце Шарамеццева самалёт "Белавіі" сутыкнуўся з аўтамабілем супрацьабледзяняльнай апрацоўкі. У выніку аварыі ў беларускага судна Embraer ERJ-195LR была пашкоджана заканцоўка крыла.
Персанал выдаткаваў 14 гадзін на ўхіленне паломкі, пасля чаго палёт адбыўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.