У Расіі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт пад выглядам аўсянага печыва

У Расіі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт пад выглядам аўсянага печыва

Смаленскія мытнікі выявілі каля 700 тысяч пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт, паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы. 

Кантрабанду без расійскіх акцызных марак перавозілі ў фуры пад выглядам аўсянага печыва, вырабленага ў Беларусі.

Адпраўнікам тавару была пазначаная фірма, зарэгістраваная ў Мінску, атрымальнікам — смаленская фірма, а месцам разгрузкі — Масква.

Аўтамабіль з кантрабандным грузам затрымалі і змясцілі на склад для надгляду. У дадатак мытнікі выявілі, што машына ехала з падробленым дзяржаўным рэгістрацыйным знакам на цягачы.

Дарэчы, цыгарэты Dove Gold, якія перавозіла фура, вырабляе кампанія Аляксея Алексіна "Інтэр Табака". Сам бізнесовец уваходзіць у чорны спіс Еўрасаюза.

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на расійскай мяжы ловяць даволі рэдка. Часцей іх выяўляюць мытнікі Польшчы і Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі