У Расіі ў вулічнай бойцы загінуў чэмпіён свету па паўэрліфцінгу (жорсткае відэа)

У Расіі ў вулічнай бойцы загінуў чэмпіён свету па паўэрліфцінгу (жорсткае відэа)

У расійскім Хабараўску падчас вулічнай бойкі загінуў чэмпіён свету і Еўропы па паўэрліфцінгу Андрэй Драчоў.

Як піша meduza.io, бойка адбылася раніцай 20 жніўня ля кавярні “Галерэя”. Невядомы мужчына пачаў правакаваць Драчова, але той прапанаваў высветліць адносіны на рынгу. Сябры загінулага сказалі, што на спартсмена напала яшчэ некалькі чалавек, хоць на відэа бачная бойка толькі паміж двума людзьмі.

Нападнік знік з месца здарэння, але яго асоба высветленая. Вядзецца пошук. Распачатая крымінальная справа аб нанясенні цяжкой шкоды здароўю, што прывяло да смерці пацярпелага.

Андрэю Драчову было 32 гады. У паўэрліфцінгу ён выступаў у вагавай катэгорыі да 120 кг. Пасля завяршэння кар’еры заняўся бодзібілдынгам.

Увага! Відэа ўтрымлівае сцэны жорсткасці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі