У Расіі ўпершыню за 10 гадоў скароціцца колькасць насельніцтва

У Расіі ўпершыню за 10 гадоў скароціцца колькасць насельніцтва

У Расіі ўпершыню за 10 гадоў скароціцца колькасць насельніцтва. Міграцыя перастала кампенсаваць натуральнае змяншэнне, інфармуе meduza.io.

Статыстыка сведчыць, што ў студзені-лістападзе 2018 года натуральнае змяншэнне насельніцтва ў РФ склала 180,5 тысячы чалавек. За гэты перыяд прыбылі 101,8 тысячы мігрантаў. Такім чынам расіян стала менш на 78,7 тысячы.

Эксперты мяркуюць, што і ў снежні будзе назірацца такая сітуацыя. Гэта значыць, што па выніках года ў Расіі будзе зафіксавана скарачэнне колькасці насельніцтва. Апошні раз такое было ў 2008-м. Летась насельніцтва РФ павялічылася толькі дзякуючы мігрантам.

У Беларусі, пасля росту насельніцтва ў 2015-2017 гадах, сёлета зафіксавана яго скарачэнне амаль на 15 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі