У Расіі вызвалілі беларуса, затрыманага пасля акцыі памяці
Плакат на акцыі памяці
У горадзе Яшкар-Ала (сталіцы Рэспублікі Марый Эл) у Расіі вызвалілі беларуса, затрыманага пасля акцыі памяці. Кірылу Вайтовічу яшчэ няма 18 гадоў. З паліцыі яго яшчэ ў панядзелак забрала маці, піша idelreal.org.
Акцыя памяці ахвяр палітычных рэпрэсій адбылася ў Яшкар-Але 30 кастрычніка. Яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла, пасля чаго пайшлі ў музей гісторыі горада. Некалькі чалавек засталіся, каб прывесці ў парадак месца ўскладання кветак. У гэты момант паліцыя і затрымала Вайтовіча, які прыйшоў на акцыю з плакатам з беларускамоўным тэкстам "Ноч паэтаў 29-30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэрору. Жыве вечна". Плакат ён павесіў у адной з ніш мемарыяла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.