Студэнта-беларуса судзілі ў Расіі за БЧБ-сцяг на вокладцы студэнцкага білета

Праблемы ў студэнта рассійскага ўніверсітэта МІЭТ

Праблемы ў студэнта рассійскага ўніверсітэта МІЭТ / Yury Petrovich Masloboev

Студэнта з Беларусі судзілі ў Расіі за выказванні і БЧБ-сцяг. Гісторыя пачалася яшчэ 15 верасня. 18-гадовы ўраджэнец Мінска Данііл В. у аўдыторыі зялёнаградскага МІЭТ падчас занятку нібыта заявіў, што грамадзяне і ўрад РФ з'яўляюцца тэрарыстамі, у адрозненне ад украінцаў, і сказаў “Слава Украіне”. Пра выказванні маладога чалавека даведаўся супрацоўнік ВНУ Фарыд Абдулін, які звярнуўся з заявай у паліцыю. Пра гэта паведамляюць @ostorozhno_novosti.

А 24 кастрычніка Данііла затрымалі на прахадной інстытута. У студэнта пры сабе быў пропуск у вокладцы БЧБ-сцяга. Паліцыянты заявілі, што сцяг з'яўляецца сімволікай “Палка Каліноўскага”, які нібыта звязаны з забароненым у Расіі “Легіёнам Свабода Расіі”.

Суд арыштаваў маладога чалавека за вокладку на 5 сутак. Там патлумачылі, што ён паказваў пропуск падчас паездак на электрычцы, чым прапагандаваў “экстрэмізм”. Па другой справе — за фразу “Слава Украіне” — Даніла пакараны штрафам ў памеры 35 тысяч расійскіх рублёў (каля 370 беларускіх рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі