Гродзенскую студэнтку абмежавалі ў праве распараджацца стыпендыяй

Выязны суд у гродзенскім каледжы

Выязны суд у гродзенскім каледжы / prokuratura.gov.by

У Гродзенскім дзяржкаледжы бытавога абслугоўвання насельніцтва прайшоў выязны суд, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Пракурор Гродна падаў у суд заяву пра абмежаванне адной з навучэнак у праве самастойна распараджацца стыпендыяй.

У матэрыялах справы адзначалася, што дзяўчыне выдаюць матэрыяльную дапамогу, а таксама іншыя выплаты ў сувязі з тым што яна мае статус дзіцяці, які застаўся без апекі бацькоў.

У пракуратуры палічылі, што атрыманыя грошы непаўналетняя навучэнка "выдаткоўвала нерацыянальна, набывала на іх алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы, чым наносіла шкоду свайму здароўю". Акрамя таго, яна сістэматычна здзяйсняла адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку ў нецвярозым стане.

Суд Ленінскага раёна Гродна задаволіў заяву пракурора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі