Ці могуць пасадзіць ці адабраць кватэру, калі адмовішся ад размеркавання?

Атрымаў вышэйшую адукацыю — трапіў у рабства

Атрымаў вышэйшую адукацыю — трапіў у рабства / pixabay.com

"З верасня 2022 года сумы на кампенсацыю касмічныя, проста велізарныя", — расказвае юрыстка БДУ, да якой Еўрарадыё звярнулася ад імені слухачкі Святланы.

Малодшы сын жанчыны рыхтуецца да паступлення. Старэйшы вучыцца на апошнім курсе (бюджэт) і пасля заканчэння ВНУ хоча з'ехаць за мяжу.

Спецыялістка падрабязна тлумачыць, якім штрафам пагражае адмова ад размеркавання без паважлівай прычыны, якімі могуць быць гэтыя прычыны і што чакае выпускніка, калі ў яго няма грошай на кампенсацыю.

— Што адбываецца, калі выпускнік не з'яўляецца на месца размеркавання?

— Арганізацыя паведамляе БДУ, што выпускнік не прыбыў. Пасля гэтага паведамлення мы пачынаем працу па зборы інфармацыі: што здарылася, чаму не прыступіў да працы і гэтак далей. Выпускніку накіроўваецца ліст пра падаванне звестак, якія даюць права на вызваленне ад кампенсацыі.  

Напрыклад, да такіх падстаў адносяцца: інваліднасць да дасягнення 18-годдзя, проста інваліднасць 1-2 групы, інваліднасць 1-2 групы, пастаўленая аднаму з бацькоў (усынаўляльнікаў) або мужу (жонцы), а таксама калі ёсць дзіця з інваліднасцю.

Таксама на вызваленне ад размеркавання маюць права выпускнікі, у якіх узніклі медыцынскія супрацьпаказанні да працы па атрыманай спецыяльнасці і прысвоенай кваліфікацыі, а таксама ў выпадку ліквідацыі арганізацыі заказчыка кадраў.

Калі вы не з'яўляецеся на працу з адной з гэтых прычын, ніякіх выплат з вас не запатрабуюць. Калі такіх падстаў няма, ствараецца загад на пагашэнне пазычанасці цягам шасці месяцаў ад даты загаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі