У расійскім Кемераве кіроўца здзейсніў тры недарэчныя аварыі за хвіліну
У расійскім Кемераве кіроўца Subaru здзейсніў адразу тры невялікія і бязглуздыя аварыі ўсяго за хвіліну. Ён спрабаваў з’ехаць з паркоўкі і зачапіў бамперам іншы аўтамабіль — у выніку бампер з яго машыны адарваўся і застаўся ляжаць на зямлі.
Затым кіроўца выскачыў з аўто і забыў пры гэтым пераключыць перадачу. Машына пакацілася і ўрэзалася ў яшчэ адзін аўтамабіль. Але на гэтым прыгоды не скончыліся: гора-кіроўца паклаў бампер на задняе сядзенне і паехаў далей з адчыненымі дзвярыма... і зачапіў імі трэцюю машыну. Толькі пасля гэтага ён нарэшце пакінуў паркоўку.
Відэа з гэтага “аўташоў” з’явілася на сайце YouTube.
Фота з архіву