У рэанімацыю трапіла Мая Кляшторная — дачка рэпрэсаванага паэта
![Мая Кляшторная](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/kliasztornaja-2504.jpg.webp?itok=eEOwi_r6)
Мая Кляшторная / svaboda.org
У рэанімацыю трапіла дачка рэпрэсаванага паэта Мая Кляшторная. Пра гэта напісала ў сацсетках яе ўнучка Хрысціна:
"Да бабулі нас не пусцілі. Доктар сказаў, што стан застаецца цяжкім. Цяпер ёй капаюць кроў, бо ў яе малакроўе. А таксама пакуль не выявілі прычыну".
Мая Кляшторная — дачка расстралянага ў 1937 годзе паэта Тодара Кляшторнага, сама шмат гадоў правяла ў ГУЛАГу. Цяпер ёй 86 гадоў. Жанчына даўно пакутуе ад боляў у пазваночніку — гэта наступства касцявога туберкулёзу, які яна падхапіла яшчэ ў дзяцінстве ў сталінскім лагеры.
Таксама Мая Кляшторная — навуковая кіраўніца мемарыялу "Курапаты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.