У рэчку зваліўся самалёт з 50 пасажырамі, загінулі 25 чалавек (фота, відэа)

У сталіцы Тайваня Тайбэе ў рэчку зваліўся пасажырскі самалёт авіякампаніі TransAsia Airways, які накіроўваўся на астравы на архіпелагу Цзіньмэнь. Спачатку паведамлялася пра двух загінулых, паводле апошніх звестак іх колькасць узрасла да 25. Пацярпелі дзясяткі людзей, частку іх ужо эвакуявалі з самалёта ратавальнікі. Аднак частка пасажыраў застаецца заблакаванымі ў салоне.

Паведамляецца, што самалёт, на борце якога былі 53 пасажыра і 5 чальцоў экіпажу, закрануў мост і пасля гэтага зваліўся ў рэчку. Мяркуецца, што прычынай аварыі сталі кепскія ўмовы надвор'я. Дарэчы, самалёт новы, ён быў выпушчаны вясной 2014-га.

Фота: Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі