У Рэчыцы навучэнку каледжа пазбавілі права на распараджэнне стыпендыяй

У Рэчыцы навучэнку каледжа пазбавілі права на распараджэнне стыпендыяй

У Рэчыцы непаўналетнюю навучэнку аграрнага каледжа пазбавілі права самастойна распараджацца стыпендыяй. Такое рашэнне вынес раённы суд, піша газета “Дняпровец”.

Прычынай такога рашэння стала тое, што дзяўчына цягам года двойчы прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці за распіццё спіртнога ў грамадскім месцы. Грошы са стыпендыі яна траціла на алкаголь.

Да таго ж навучэнка стаяла на ўліку ў падлеткавага нарколага. Прафілактычная праца з боку Рэчыцкага РАУС і ўстановы адукацыі не давала станоўчага выніку.

Рашэннем ад 15 лістапада суд пазбавіў навучэнку права самастойна распараджацца стыпендыяй. Калі рашэнне набудзе законную моц, вызначаць асобу, на якую ўскладуць абавязак атрымліваць і выдаткоўваць грошы ў інтарэсах дзяўчыны.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, дзяржава забяспечвае недатыкальнасць асобы дзiцяцi, абараняе ад уцягнення ў злачынную дзейнасць, далучэння да спiртных напояў, немедыцынскага ўжывання наркатычных, таксiчных, псiхатропных ды iншых моцнадзейных адурманьвальных рэчываў.

У адпаведнасці з часткай 4 артыкула 25 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці дастатковых падставаў суд можа абмежаваць або пазбавіць непаўналетняга ад 14 да 18 гадоў права самастойна распараджацца сваім заробкам, стыпендыяй ці іншымі прыбыткамі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі