Залева ў Рэчыцы змыла гандлёвы павільён на набярэжнай і затапіла рынак
Зранку 21 верасня жыхары Рэчыцы прачнуліся ад навальніцы і моцнай залевы, піша dneprovec.by. Дождж іштоў толькі гадзіну, але гэтага хапіла, каб ператварыць гарадскія вуліцы ў рэкі. А аўтаўладальнікаў, чые машыны стаялі не ў гаражах, моцна напалохаў яшчэ і град.
У выніку залевы вадой змыла гандлёвы намёт на ніжняй набярэжнай, каля кавярні "Няптун". Калі б не агароджа, то ўвесь павільён проста апынуўся б у Дняпры.
Заліло і Славянскі рынак у Рэчыцы. Зранку супрацоўнікі МНС адпампоўваюць там ваду.