У РФ пачалі затрымліваць за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам
Дзмітрый Махаў
У РФ пачалі затрымліваць за аватарку ў сацсетцы з бел-чырвона-белым сцягам. Як піша SOTA, у Сыктыўкары сілавікі схапілі сузаснавальніка творчага аб'яднання ÖВВÖ, былога кіраўніка "Гарадскіх праектаў у Комі" Дзмітрыя Махава. Супраць яго складаюць пратакол за "дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі". Ёй палічылі БЧБ-сцяг. Суд пройдзе ў сераду.
За некалькі тыдняў да затрымання Дзмітрыя Махава яму тэлефанавалі супрацоўнікі Цэнтра "Э", якія запрашалі яго "пагаварыць".
У 2023-м у Расіі судзілі студэнта-беларуса за бел-чырвона-белы сцяг на вокладцы студэнцкага білета. Яго арыштавалі на 5 сутак і аштрафавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.