У Рыме пасажырскі самалёт прызямліўся на правае крыло (фота)
Здарэнне адбылося мінулай ноччу. Самалёт "А-320" авіякампаніі Alitalia, які ляцеў з Мадрыда, здзейсніў аварыйную пасадку.
Пілот прыняў такое рашэнне пасля таго, як высветлілася, што не выпускаецца правая стойка шасі. Самалёт удала прызямліўся на левую стойку шасі і правае крыло, але выкаціўся за межы пасадачнай паласы. Ніхто з ліку 151 пасажыра не пацярпеў.
Фота — corriere.it