У сакавіку ў Мінску плануюць павялічыць тарыфы на ваду
У сакавіку ў Мінску плануецца павялічыць тарыфы на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах "Мінскводаканала" Інэса Ксяндзова, пакуль невядома, наколькі адбудзецца павелічэнне. Цяпер праводзяцца разлікі, якія павінны прайсці ўзгадненне на ўсіх узроўнях. На гэта спатрэбіцца каля двух тыдняў, адзначыла Ксяндзова.
На сённяшні дзень у Мінску агульны тарыф на ваду і каналізацыю, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, складае 9 тысяч рублёў за 1 кубаметр. Ён з'яўляецца самым нізкім у параўнанні з ужыванымі ў іншых абласных цэнтрах і рэгіёнах краіны. У прыватнасці, у Мінскай вобласці ён павялічаны да 15 141 рубля з 19 лютага.
Плата па поўным тарыфе спаганяецца, у прыватнасці, за аб'ёмы водаспажывання звыш за 140 літраў у суткі на аднаго пражываючага (зарэгістраванага па месцы жыхарства) пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу вады, а таксама з грамадзян, якія пражываюць у кватэрах (індывідуальных жылых дамах) без ІПУ, за выключэннем тых, у якіх эканамічна немэтазгодна або тэхнічна немагчымая ўстаноўка гэтых прыбораў.
Паводле рашэння Мінгарвыканкама ад 13 студзеня, субсідаваны агульны тарыф на ваду і каналізацыю павялічыўся з 2 515,2 рубля да 8 914,7 рубля за 1 кубаметр. Такім чынам, ён максімальна наблізіўся да эканамічна абгрунтаванага.