У Салігорску болей за 760 жылых дамоў засталося без вады на сем гадзінаў

У Салігорску болей за 760 жылых дамоў засталося без вады на сем гадзінаў

Болей за 760 жылых дамоў у Салігорску заставаліся без вады цягам 7 гадзінаў. Гарачае і халоднае водазабеспячэнне ім адключылі ў суботу, 9 студзеня. Як адзначаецца ў зводках МНС, прычынай адключэння стала замена апорнай арматуры трубаправода. Вады не было ў 555 шматкватэрных і 211 прыватных дамах. Быў арганізаваны падвоз вады. Адметна, што ў МНС гэтае адключэнне называюць планавым, але пры гэтым яно адбывалася ў выходны дзень, калі большасць людзей знаходзіцца дома і актыўна карыстаецца вадой.

Яшчэ адно адключэнне ў сувязі з рамонтнымі працамі прайшло ў Нясвіжы: тры з паловай гадзіны без гарачай і халоднай вады, а таксама без ацяплення заставаліся 8 шматкватэрных жылых дамоў і сярэдняя школа. Прычына адключэння таксама не была надзвычайнай — працы па ўзмацненні трываласці трубаправода цеплатрасы.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі