У Салігорску згатавалі трохметровы дранік (фота)

На Першамай у Салігорску прыгатавалі гіганцкі дранік. Бульбяную страву дыяметрам 3 метры ўсю ноч гатавалі супрацоўнікі кавярні-рэстарана "Теремъ", паведамляе esoligorsk.by.

Вага цуд-драніка склала 240 кг. На яго гатаванне пайшло 300 кг бульбы, 37 кг мукі, 90 яек, 1 кг солі, 5 бутэлек алею, 15 кг цыбулі. Прыправай для гасцей свята стала 20 кг смятаны. Як можна меркаваць па фота, дранік быў не адной цэлай стравай, а зборам невялікіх дранікаў.

Потым у парку адбылася бясплатная дэгустацыя гіганцкага пачастунка для ўсіх ахвочых.

Фота — esoligorsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі