У самалёце з Мінску ўкраінцы знайшлі 1 млн пачкаў кантрабандных цыгарэтаў
У кіеўскім аэрапорце "Барыспаль" украінскія памежнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты прывезеныя з Беларусі. Пра гэта паведамляе censor.net.ua са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны.
Чартарны рэйс "Мінск-Кіеў" прывёз ва Украіну дзве тысячы скрынак з кантрабанднымі цыгарэтамі агульнай вагой амаль 18,5 тоны. Агулам там было каля 1 мільёна пачкаў кантрабандных цыгарэтаў без адпаведных дакументаў на груз.
Украінскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па факце кантрабанды.