У Сенненскім раёне рыбакі зафіксавалі масавую гібель рыбы (відэа)

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", рыбакі часта наведвалі сажалку, дзе было шмат карасёў і плотак. Але 9 траўня на месцы вадаёма нечакана пабачылі смуродную лужыну, зацягнутую бруднай плёнкай, і шмат мёртвай рыбы, прыбітай да берага.



Мясцовыя жыхары кажуць, што насамрэч гэта не сажалка, а частка ачышчальных збудаванняў суседняга свінакомплекса. У гэтыя рэзервуары павінна паступаць частка адкідаў. Аднак доўгі час рэзервуар не выкарыстоўваўся, таму ў ім з'явілася рыба. Калі рэзервуар зноў выкарысталі, рыба ў ім загінула.



Дарэчы, гэтым разам пры скідванні адыходаў у рэзервуар спецыялісты свінакомплекса, верагодна, чагосьці не ўлічылі. Частка жыжкі пералілася праз край ахоўнага насыпу і працякла ў меліярацыйны канал. Сістэма гэтых каналаў адводзіць лішнюю ваду з поля ў раку Абалянка. Калі гной па канале трапіць у раку, то можа патруціць рыбу ўжо ў рацэ. Жыхары Масораў кажуць, што летась у Абалянцы ўжо назіраўся мор рыбы.



Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі