У сераду “бабіна лета” працягнецца: у Беларусі да +22
У Беларусі працягваецца “бабіна лета”. 16 кастрычніка — па-вераснёўску цёпла, сярэднясутачная тэмпература — на 10°C вышэй за кліматычную норму.
У сераду, 16 кастрычніка, у Беларусі — пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ноччу: +7...+ 12°С, удзень ад +16 да + 22°C. Атмасферны ціск будзе падаць.
Пад вечар будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, які ў перспектыве прынясе дажджы і больш вільготнае паветра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.