У шэрагу раёнаў Гомельшчыны няма каму выяўляць наркаманаў і алкаголікаў
Пракуратура Гомельскай вобласці паведамляе пра недастатковую працы па прафілактыцы наркаманіі і алкагалізму ў шэрагу раёнаў. Паводле статыстычных дадзеных, у вобласці за мінулы год узрасла колькасць хранічных алкаголікаў і наркаманаў, сярод якіх паболела і непаўналетніх.
Праверкі паказалі, што ў асобных раёнах вобласці не распрацаваныя канкрэтныя мерапрыемствы, скіраваныя на выяўленне асобаў з такімі праблемамі і не робяцца захады для накіравання іх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
У цэнтральных лякарнях Жыткавіцкага, Хойніцкага і Буда-Кашалёўскага раёнаў увогуле няма лекараў-нарколагаў і з гэтым звязаная недастатковая эфектыўнасць прафілактыкі і лячэння алкагалізму і наркаманіі.
Летась сумеснымі намаганнямі пракуратуры, міліцыі і службаў занятасці 560 былых вязняў турмаў і пацыентаў ЛПП былі працаўладкаваныя.
За 9 месяцаў 2015 года па заявах пракурораў у дзеяздольнасці абмежавалі болей за 50 грамадзянаў, якія паставілі свае сем’і ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Прычынай гэтага стала злоўжыванне спіртным, перадае БелаПАН.