У школах у класных журналах пачнуць пазначаць месца працы бацькоў
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з наступнага навучальнага года
У школах у класных журналах пачнуць пазначаць месца працы бацькоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У 2023 годзе Мінадукацыі ад гэтага адмовілася, але цяпер "перадумала", і згаданую інфармацыю вяртаюць. У журнале з'явіцца пазіцыя "род заняткаў, месца працы бацькоў вучня". Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з наступнага навучальнага года.
На сённяшні дзень у класным журнале пазначаюцца нумар асабістай карткі, прозвішча, імя, дата нараджэння вучня, прозвішча, імя, месца жыхарства і тэлефон яго законных прадстаўнікоў. З 1 верасня 2025-га фармулёўку "законныя прадстаўнікі" заменяць словам "бацькі" (раней Мінадукацыі зрабіла тое самае ў дзённіках).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.