Пасля скаргаў "інфаказачкі" Бондаравай Мінадукацыі мяняе школьныя дзённікі

У школе 

У школе  / minsknews.by

З новага навучальнага года зменіцца афармленне беларускіх дзённікаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Замест "подпіс законных прадстаўнікоў" будзе выкарыстоўвацца словазлучэнне "подпіс бацькоў". Раней з нагоды "законных прадстаўнікоў" у школьных дзённіках абуралася "інфаказачка" Вольга Бондарава. Яна ўбачыла ў гэтым "прапаганду заходніх каштоўнасцяў". Варта адзначыць, што паняцце "законны прадстаўнік" з'яўляецца больш шырокім і ўключае ў сябе не толькі бацькоў, але і ўсынавіцеляў, апекуноў і папячыцеляў.

Разам з тым Мінадукацыі вырашыла выправіць памылку у назве свята "Дзень беларускага пiсьменства". Зараз яно пазначана на ўнутраным боку вокладкі ў спісе святочных дзён як "Дзень беларускай пiсьменнасцi". Але "пiсьменнасць" па-рускі гэта "образованность", а "письменность" гэта "пісьменства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі